wd wp Пошук:

Рэгенсбургскае зацішша

Рэгенсбургскае зацішша (ням.: Regensburger Stillstand) ― 20-гадовае перамір’е, заключанае 15 жніўня 1684 года па выніках «Вайны далучэнняў» (1683—1684) паміж Францыяй Людовіка XIV з аднаго боку і Свяшчэннай Рымскай імперыяй Леапольда I Габсбурга.

Перадгісторыя

У рамках сваёй «палітыкі далучэння» Францыя запатрабавала і ваенным шляхам акупіравала шэраг тэрыторый, якія належалі Свяшчэннай Рымскай імперыі, у тым ліку большую частку Эльзаса і Страсбург. Хоць Людовік XIV аказаў значны ціск на імперскія саслоўі, яны не жадалі прызнаваць «палітыку далучэння».

У 1683 годзе Людовік XIV, выкарыстоўваючы ўварванне Асманскай імперыі ў Аўстрыю і звязаную з гэтым канцэнтрацыю войскаў Свяшчэннай Рымскай імперыі на паўднёвым усходзе, пашырыў сваі пазіцыі на захадзе Свяшчэннай Рымскай імперыі — захапіў Люксембург.

Перамовы

З боку Свяшчэннай Рымскай імперыі перамовы вялі прынцыпкамісар Готліб фон Віндзіш-Грац і пасланнік аўстрыйскага рэйхстага Тэадор Генрых фон Штратман. Паколькі імперскія саслоўі, у прыватнасці Савет выбаршчыкаў, загадзя паказалі, што пагадзяцца на прызнанне «палітыкі далучэння», імператар не прыцягваў іх да перамоваў. Аднак пасланнікаў рэйхстага інфармавалі аб іх ходзе.

Перагаворшчыкам Свяшчэннай Рымскай імперыі давялося пакінуць за французамі Страсбург і канчаткова прызнаць «далучэнне» да Францыі тэрыторый, занятых да 1 жніўня 1681 года: Люксембурга, Бамона, Бувіна, Шымэ і разбураных Куртрэ і Дыксмейдэ.

Вынікі

Хоць імператар і імперскія саслоўі спадзяваліся, што вынікі перамоў у Рэгенсбургу пакладуць канец французскай экспансіі на ўсход за кошт імперыі, неўзабаве стала відавочна, што гэта не так: Людовік XIV распачаў вайну за Пфальц­кую спадчыну (1688—1697).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1684 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Рэгенсбург
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Германіі
Катэгорыя·Падзеі 15 жніўня
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XVII стагоддзя