wd wp Пошук:

Рэбека Соні

Рэбека Соні (англ.: Rebecca Soni; 18 сакавіка 1987 г., Фрыхолд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка ЗША, рэкардсменка свету. Спецыялізуецца ў плаванні брасам на кароткія дыстанцыі.

Біяграфія

Нарадзілася 18 сакавіка 1987 года ў невялікім горадзе Фрыхалд, штат Нью-Джэрсі[2], у сям’і выхадцаў з Венгрыі, якія эмігравалі ў ЗША з Румыніі ў 1980-х гадах. Бацька займаўся нерухомасцю, маці працавала медсястрой[3]. У дзяцінстве вывучыла венгерскую мову[4]. Першапачаткова займалася спартыўнай гімнастыкай, у плаванне перайшла ва ўзросце дзесяці гадоў. Скончыла школу, затым Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, прафесія — спецыяліст па камунікацыях. Першыя сур’ёзныя поспехі ў плаванні прыйшлі падчас навучання ва ўніверсітэце. У 17-гадовым узросце прыняла ўдзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах на адбор у Алімпійскую зборную ЗША да гульням у Афінах, паказала 11 і 15 месца ў заплывах на 100 і 200 метраў брасам, адбор не прайшла[5]. У 2005 годзе дамаглася першай міжнароднай перамогі ў заплыве на 100 метраў брасам на Універсіядзе[6]. У 2006 годзе паказала чацвёрты вынік на Чэмпіянаце свету на двухсотмятровай дыстанцыі. У 2008 годзе без праблем прайшла адбор у Алімпійскую зборную ЗША, на гульнях у Пекіне, выйграла залаты медаль у заплыве на 200 м, устанавіўшы пры гэтым рэкорд свету 2:22.05, таксама выйграла дзве сярэбраныя ўзнагароды ў заплыве на 100 м і камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў у складзе зборнай. На чэмпіянату свету 2009 года была лепшай у заплыве на 100 метраў[7]. У 2010 годзе выйграла тры залатыя ўзнагароды на Чэмпіянаце свету па плаванню на кароткай вадзе. У 2011 годзе зноў стала чэмпіёнкай свету на стомятровай дыстанцыі[8].

Асабістыя рэкорды

(даныя на 6 студзеня 2012 года)

Дысцыпліна Час Месца правядзення Дата Рэкорды
50 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 30.11 Рым 2 жніўня, 2009
100 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 1:04.84 Рым 27 ліпеня, 2009
200 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 2:20.22 Пекін 15 жніўня, 2008
50 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 29.83 Дубай 16 снежня, 2010
100 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 1:02.70 Манчэстэр 19 снежня, 2009 WR
200 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 2:14.57 Манчэстэр 19 снежня, 2009 WR

Зноскі

  1. USA Swimming — 1980.
  2. 2008 Beijing Summer Olympics profile of Rebecca Soni (нявызн.), NBC Olympics . Праверана 20 студзеня 2011. Архівавана 7 кастрычніка 2011.
  3. USA Swimming athlete: Rebecca Soni (нявызн.), United States Olympic Committee . Праверана 9 студзеня 2011.
  4. Az USA-nak nyert aranyat az 1. magyar bajnok (in Hungarian) (нявызн.), Sport Geza (15 жніўня 2008). Праверана 27 ліпеня 2010.
  5. 2004 U.S. Olympic Team Trials – 100 m breaststroke results (semifinals) (нявызн.) (недаступная спасылка). Omega Timing. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2010.
  6. Swimming results from the 2005 Summer Universiade (нявызн.) 13 & 37. International University Sports Federation. Праверана 9 кастрычніка 2010.
  7. 2009 World Championships results: Women’s 100 m breaststroke (heats) (нявызн.) (недаступная спасылка). Omega Timing. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2009. Праверана 27 ліпеня 2010.
  8. FINA World Championships, Swimming: Rebecca Soni Defends 100 Breast Crown (нявызн.), ‘Swimming World Magazine’ (26 ліпеня 2011). Праверана 29 ліпеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Плыўцы ЗША
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па плаванні
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка