wd wp Пошук:

Рычард I Бясстрашны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рычард I.

Рычард I Бясстрашны (фр.: Richard Sans-Peur, 28 жніўня 933/934, Фекан, Нармандыя — 20 лістапада 996, Фекан, Нармандыя) — герцаг Нармандыі з 942 па 996. Сын Вільгельма I і Спроты Брэтонскай.

Біяграфія

Пасля забойства яго бацькі, герцагам Нармандыі быў прызнаны малалетні сын забітага, Рычард. Кароль Францыі Людовік IV Заморскі прыехаў у Руан, жадаючы ўзяць у свае рукі кіраванне Нармандыяй замест малалетняга Рычарда. Ён павёз апошняга да свайго двара і стаў імкнуцца да поўнага падпарадкавання Нармандыі. Нарманы падзяліліся, пачалася барацьба партый. Кароль і Гуга Парыжскі, якому была абяцана частка Нармандыі, уступілі ў яе, але на дапамогу нармандскай партыі прыйшоў дацкі кароль Харальд Сінязубы. Людовік патрапіў у рукі нарманаў і павінен быў пацвердзіць незалежнасць Нармандыі. Неўзабаве паміж Нармандыяй і каралём ізноў пачаліся сваркі. Людовік быў напалоханы заручынамі герцага Рычарда з дачкой Гуга Парыжскага. Кароль заклікаў на дапамогу караля Германіі Атона I, але паход скончыўся нічым.

Адносіны паміж Нармандыяй і каралеўскай уладай заставаліся варожымі і пры новым каралі, Лотары. У 961 годзе граф Шартрскі Ціба I абвясціў вайну Рычарду I, графу дапамагаў кароль Лотар, які намагаўся сілай і інтрыгамі зрынуць Нармандскага герцага, не менш ненавідзелі нарманаў графы Анжуйскі і Фландрскі. Рычард ізноў заклікаў на дапамогу Харальда Сінязубага, у выніку чаго кароль вымушаны быў заключыць мір (969), а частка нарманаў, якая прыйшла з Харальдам, засталася ў Нармандыі і хрысцілася. Узыходжанне на каралеўскі прастол Гуга Капета, зяця Рычарда, змяніла ў спрыяльна адбілася на адносінах паміж каралём і Нармандыяй.

Падобна свайму бацьку, Вільгельму I, Рычард спрыяў аднаўленню Царквы. У 960 годзе ён пасяліў новых манахаў у Фантэнельскім абацтве для адраджэння разбуранага яго продкамі кляштара. Некалькіх манахаў гэтага манастыра пасля адправілі ў абацтва Мон-Сен-Мішэль для замены мясцовых канонікаў. У Фекане, родным горадзе Рычарда, была створана буйная рэзідэнцыя герцага і высунута ідэя заснавання кляштара паблізу ад Фекана.

Сям’я

Шлюб і дзеці

Надмагілле герцагаў Нармандыі Рычарда I і Рычарда II у Феканскім абацтве

Зноскі

  1. Lundy D. R. Richard I, 3rd Duc de Normandie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  5. Яна была палюбоўніцай Рычарда пры жыцці 1-й жонкі, пасля смерці Эмы Парыжскай быў аформлены царкоўны шлюб
  6. імя не ўсталявана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Герцагі нармандскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 933 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нармандская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных