wd wp Пошук:

Рычард Ментар Джонсан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонсан. Рычард Ментар Джонсан (англ.: Richard Mentor Johnson; 17 кастрычніка 1780 — 19 лістапада 1850) — амерыканскі палітык, з 1837 па 1841 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ў адміністрацыі Марціна Ван Бюрэна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1780 годзе ў амерыканскім паселішчы Берграс, штат Кентукі. Скончыўшы Трансільванскі ўніверсітэт у Лексiнгтане, пачаў працаваць у якасці адваката. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў у 1804 годзе, калі быў абраны прадстаўніком сваёй акругі ў Палату прадстаўнікоў штата Кентукі. З 1807 па 1819 Джонсан быў прадстаўніком свайго штата ў Палаце прадстаўнікоў. Падчас англа-амерыканскай вайны ён камандаваў палком, які дзейнічаў у 1813 годзе ў Канадзе. Па адной з версій, ён асабіста забіў правадыра індзейскага племяннога саюза — Тэкумсэ. З 1819 па 1829 Джонсан займаў пасаду прадстаўніка штата Кентукі ў Сенаце, а з 1829 па 1837 зноў працаваў у Палаце прадстаўнікоў.

У 1837 годзе ён уступіў у пасаду віцэ-прэзідэнта пры кабінеце Марціна Ван Бюрэна. Ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам, абраным згодна з дванаццатай папраўкай да Канстытуцыі ЗША. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да 1841 года.

Зноскі

  1. 1 2 Richard M. Johnson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Richard Mentor Johnson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Richard Mentor Johnson // GeneaStar
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Удзельнікі англа-амерыканскай вайны 1812 года
Катэгорыя·Сенатары ад штата Кентукі
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кентукі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луісвіле
Катэгорыя·Памерлі ў Кентукі
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1850 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780 годзе