wd wp Пошук:

Рыта Сангалі

Рыта Сангалі (італ.: Rita Sangalli, 20 жніўня 1849 — 3 лістапада 1909)[5] — італьянская артыстка балета.

Біяграфія

Нарадзілася ў Антэньяце.

Танцавала ў італьянскіх правінцыях Асці, П’ячэнца і Турын. У 1865 годзе скончыла школу «Ла Скала» у О. Юса[6], дэбютавала ў тым жа годзе ў Мілане ў тэатры «La Scala» ў балеце Поля Тальёні (1808—1884) «Прыгоды Фліка і Флока» на музыку П. Л. Гертэля.[7] Пасля яе нанялі ў Тэатр Яе Вялікасці ў Лондане. У тым жа годзе яна выехала ў ЗША і заснавала ўласную трупу ў Нью-Ёрку.

Сангалі гастралявала па Амерыцы ў Каліфорніі, Каларада, Арэгон і да Солт-Лэйк-Сіці ў 1866—1870 гадах.[6] Разам з Мары Банфанці выступала ў музыкальнай пастаноўцы «Чорны жулік» (англ.: The Black Crook) Дэвіда Косты, а затым трыумфавала ў пантамімах «Humpty Dumpty» (1868) і «Hickory Dickory Dock» (1869).

Партрэт Рыты Сангалі, танцоркі (1850—1909). Фота Atelier Adéle (да 1909)

У 1872—1883 вядучая танцоўшчыца парыжскай Оперы.[6]

У 1872 годзе Сангалі выканала галоўную ролю ў паспяхова адноўленай пастаноўцы балета «Ручай» Л. Дэліба. У тым жа годзе яна далучылася да балетнай трупы Парыжскай оперы, дзе выступала ў шматлікіх прэм’ерах, у тым ліку ў балетах*«Сільвія»* (пастаўлены Л. А. Мерантам 14 чэрвеня 1876 года), «Yedda» А. Метра(англ.) бел. (1879) і «Намуна» Э. Лало (6 сакавіка 1882) (балетмайстар Л. Петыпа).

Выступленне Р. Сангалі ў галоўнай партыі ў балеце «Yedda» А. Метра (1879, балетмайстар Луі Мерант) прадэманстравала яе выдатны драматычны талент. Сангалі спалучала акадэмізм, уласцівы французскай школе, з экспрэсіўнасцю і віртуозным майстэрствам (валодала «сталёвым наском»), уласцівымі танцоўшчыцам італьянскай школы.[6]

Аўтар кнігі «Тэрпсіхора» (1875).[6]

Сангалі сышла са сцэны ў 1884 годзе і выйшла замуж за Роберта-Мары-Жана Марка, барона дэ Сен-П’ера 8 верасня 1886 года ў Парыжы.

У жніўні 1901 года Сангалі і Мары Банфанці выступалі ў Метрапалітэн-оперы падчас першага сезона балета ў Нью-Ёрку.[8]

Рыта Сангалі памерла ў італьянскім Карпезіна-д’Арчэласка 3 лістапада 1909 года. Пахавана на могілках Пасі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019535865 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019535865 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  5. Cohen, Selma Jeanne; Foundation, Dance Perspectives (1998). International encyclopedia of dance: a project of Dance Perspectives Foundation, Inc. Oxford University Press. pp. 514–515. ISBN 978-0-19-512309-8. https://books.google.com/books?id=jgYKAQAAMAAJ.
  6. 1 2 3 4 5 Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  7. Craine, Debra; Mackrell, Judith (19 August 2010). The Oxford Dictionary of Dance. Oxford University Press. pp. 395–. ISBN 978-0-19-956344-9. https://archive.org/details/oxforddictionary0000crai_a8h2.
  8. «Revival of the Ballet», The New York Times, September 1, 1901, p. SM3.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Артысты балета Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Ламбардыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада