Рыгор Якаўлевіч Белкін (руск.: Белкин Григорий Яковлевич; 1896, Мазыр — 1954, Арэнбург) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Прафесар (1929).
Да 1929 г. празектар кафедры паталагічнай анатоміі Ленінградскага ветэрынарнага інстытута. З 1929 г. загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У гэтым жа годзе яго зацвердзілі ў вучоным званні прафесара. У 1938 году яму прысуджана вучоная ступень доктара ветэрынарных навук (без абароны дысертацыі). З 1938 па 1941 год ён быў дырэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
З 1941 г. загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Арэнбургскага сельскагаспадарчага інстытута, а ў 1944—1949 гг. з’яўляўся тут прарэктарам па вучэбнай рабоце.
Апублікаваў 30 друкаваных прац. У 1937—1946 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР першага склікання.