wd wp Пошук:

Рыгор Рыгоравіч Зобач

Рыгор Рыгоравіч Зобач (23 красавіка 1922, Шлісельбург — 9 верасня 1976, пас. імя Марозава, Усевалажскі раён, Ленінградская вобласць) — савецкі разведчык часоў Другой сусветнай вайны. Былы агент германскай разведкі, затым савецкі разведчык, актыўны ўдзельнік аперацый «Манастыр», «Кур’ер», «Беразіно». Псеўданімы — Зюбін, Злобін, Кандрацьеў, пазыўны — «Сатурн».

Біяграфія

Бацька быў расстраляны перад вайной па прысудзе тройкі як вораг народа. У 1941 годзе скончыў Беларускі тэхнікум фізічнай культуры (Вышэйшую школу трэнераў). Да вайны працаваў інструктарам фізкультуры ў г. Барысаве.

У ліпені 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У красавіку 1942 г. быў завербаваны супрацоўнікамі абвера для шпіёнскай працы супраць СССР. Скончыў Катынскую разведшколу. 7 кастрычніка 1942 г быў закінуты ў раён Калінінскай вобласці з заданнем на ссяданне і правядзенне разведвальнай працы ў Маскве з дакументамі на імя Рыгора Рыгоравіча Кандрацьева, сяржанта дзяржбяспекі, оперупаўнаважанага асобага аддзелу дывізіі 34-й арміі. Быў затрыманы савецкай контрразведкай і даў згоду працаваць супраць немцаў. За паспяховую працу вызвалены з-пад варты. 12 студзеня 1943 «за верную службу рэйху» немцы ўзнагародзілі Зобача жалезным крыжам 2-га класа «За ваенныя заслугі з мячамі».

Улетку 1943 Зобач, уключаны ў аперацыю былых нямецкіх разведчыкаў, паведаміў прапановы па актывацыі працы з германскай разведкай М. Б. Маклярскаму, начальніку 3-га аддзела 4-га ўпраўлення НКУС.

У аперацыі «Беразіно» разам з Рудольфам Абелем уваходзіў у склад легендаванай нямецкай часткі, якая нібыта патрапіла ў акружэнне.

Пасля вайны быў сасланы на вольнае пасяленне і да 1962 года пражываў у г. Нарыльску Краснаярскага краю. Працаваў выкладчыкам фізкультуры ў Нарыльскім металургічным тэхнікуме, пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.

У 1962 годзе паўгода пражыў з сям’ёй у Маскве ў М. Б. Маклярскага, затым пераехаў у пасёлак імя Марозава Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці. Памёр 9 верасня 1976 г.

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шлісельбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Падвойныя агенты
Катэгорыя·Разведчыкі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Супрацоўнікі ГКДБ НКУС СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Разведчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»