wd wp Пошук:

Рыгор Данілавіч Мурашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мурашка. Рыгор Данілавіч Мурашка (3 (16) лютага 1902, в. Бязверхавічы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — красавік 1944) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў народнай школе. Скончыў 2-класную валасную школу (1916), у 1917—1918 вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у барацьбе з польскімі акупантамі на Случчыне (1919—1920). З 1920 г. член РКП(б). У 1920—1921 і 1924—1926 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 — на савецкай і партыйнай рабоце. Член «Маладняка». Адказны сакратар часопіса «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзела мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Падчас рэпрэсій 1930-х не пацярпеў, але быў сведкам раскулачвання сваякоў-аднасяльчанаў[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Мінску. У «Беларускай газеце» быў апублікаваны ягоны нарыс пра здачу Мінска Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газеце Р. Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесць, але не скончыў яе[1]. З 1943 г. у мінскім падполлі, затым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 г. у час прарыву блакады.

Творчасць

Дэбютаваў празаічны творам у 1924 г. (допіс селькора ў газеце «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926), «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), аповесці «У іхнім доме» (1929), раманаў «Сын» (1929), «Салаўі святога Палікара» (1940, часопіс «Полымя»[1]; 1967). У суаўтарстве з Н. Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).

Вядомаць да Р. Мурашкі прыйшла пасля рамана «Сын» (1929), дзе пісьменнік апісвае падзеі напярэдадні рэвалюцыі 1905 года. Галоўны герой — вясковы хлопец, які трапіў у горад, ператвараецца ў пралетара-рэвалюцыянера, вядома, у цэнтры ўвагі выключная роля бальшавікоў. Раман з сакавітай народнай мовай і цікавымі гістарычнымі эпізодамі стаў адным з папулярных і заняў адно з значных месцаў у беларускай савецкай літаратуры. Творы Р. Мурашкі пачалі часта з’яўляцца ў перыядычным друку.[1]

У аповесці Б. Мікуліча «Цяжкая гадзіна» Р. Мурашка выведзены ў вобразе пісьменніка Рыгора Цярэшкі.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Крушына Р. Праўдзіва і бяз…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Слуцкая філія Маладняка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў