wd wp Пошук:

Рывер Фенікс

Рывер Джуд Фенікс (англ.: River Jude Phoenix; 23 жніўня 1970 — 31 кастрычніка 1993) — амерыканскі акцёр і кумір падлеткаў. Старэйшы брат акцёра Хаакіна Фенікса.

Фенікс пачынаў акцёрскую кар’еру ў 10-гадовым узросце, аднак яго першай прыкметнай працай стала роля ў фільме «Застанься са мной» (1986) па навеле Стывена Кінга. Фенікс пачаў з’яўляцца ў больш «дарослых» карцінах, такіх як «Бег на месцы» (1988), за якую 18-гадовага акцёра намінавалі на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана», і «Мой асабісты штат Айдаха» (1991). Апошняя выклікала адабрэнне крытыкаў і прынесла Феніксу кубак Вольпе на Венецыянскім кінафестывалі, а таксама прэмію лепшаму акцёру ад Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў ЗША. Джон Уіліс назваў яго адным з 12 шматспадзеўных пачаткоўцаў 1986 года, а крытыкі Роджэр Эберт і Джын Сіскел адклікаліся аб ім як аб надзвычай таленавітым акцёру.

31 кастрычніка 1993 Фенікс памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў каля ўваходу ў клуб «Viper Room».

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Прэмія «Незалежны дух» за лепшую мужчынскую ролю

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Актывісты вегетарыянскага руху
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэгоне
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзеці-акцёры ЗША
Катэгорыя·Памерлі ад перадазоўкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры ЗША