wd wp Пошук:

Руслан Міхайлавіч Лісаковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісаковіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.

Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Клубная кар’ера

У юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».

У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона[2], здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пачатак сезона 2022 прапусціў з-за траўмы, з лета вярнуў месца ў аснове.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У 2021 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасня 2021 года, калі выйшаў у стртавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Бельгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.

1 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльШахцёрБеларусь100
2019 (пач.)дубльШахцёрБеларусь10
2019 (1)Д3УздаБеларусь92
2019 (2)дубльШахцёрБеларусь102
2020Д2КрумкачыБеларусь203
2021Д1ІслачБеларусь292
2022Д1ІслачБеларусь234

Зноскі

  1. 1 2 3 https://fcisloch.by/player.asp?id=Ruslan-Lisakovich-534&season=2023MEN
  2. Руслан Лисакович перешел в “НФК Крумкачы”
  3. Полузащитник Руслан Лисакович подписал контракт с “Ислочью”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Узда
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»