wd wp Пошук:

Руска-Беларускае Братэрства 2000

«Руска-Беларускае Братэрства 2000» — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае беларусаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці, член Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».[1]

Гісторыя і дзейнасць

Самарская абласная грамадская арганізацыя (САГА) беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» была зарэгістравана 27 красавіка 2000 года. Мае свае прадстаўніцтвы ў гарадах Самарскай вобласці: Тальяці, Кінель, Сызрань, Нефцягорск.

З 2001 года САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з’яўляецца актыўным членам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі». У гэтым жа годзе — прадстаўнікі арганізацыі ўдзельнічалі ў рабоце VIII Усеславянскага з’езду (г. Масква), а творчыя калектывы арганізацыі — у XXVIII Міжнародным фестывалі «Беларуская музычная восень».

Члены арганізацыі пастаянна ўдзельнічаюць у рабоце з’ездаў Федэральнай нацыянальнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» (IV з’езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» праходзіў 23 красавік 2010 г.). У 2005 годзе, падчас афіцыйнага візіту ў Самарскую вобласць, Прэм’ер -міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргеевіч Сідорскі сустрэўся з беларускай дыяспарай Самарскай вобласці.

Члены САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці Самарскага рэгіёну. У 2008 годзе, футбольная каманда арганізацыі на першым футбольным турніры, сярод нацыянальна-культурных арганізацый на пераходны Кубак ГУУС па Самарскай вобласці, прысвечанага 90-годдзю самарскай міліцыі, заняла трэцяе месца.

Пад эгідай грамадскай арганізацыі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з 2004 года праводзяцца штогадовыя абласныя беларускія фестывалі мастацтваў «Адзінства» і «Беларусь — мая песня!». Калектывы мастацкай самадзейнасці арганізацыі ўдзельнічаюць у абласных і гарадскіх фестываляў нацыянальных культур.

**

«Вянок Дружбы», аўтар: Ірына Михайлаўна Глуская
** Беларускі вакальны ансамбль «Каданс» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», прымаў удзел у XI Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Вянок дружбы», які праходзіў з 27 чэрвеня па 1 ліпеня 2013 года ў Бабруйску (Беларусь). У рамках фестывалю праводзіўся конкурс «Вянок, як сімвал фестывалю — у падарунак фэсту», па выніках якога, праца самарскіх беларусаў — аўтар Ірына Міхайлаўна Глуская, заняла ганаровае першае месца.[2]

25 красавіка 2014 года Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», у адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе «Культура» сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні арганізацыі і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларускай дыяспары, была ўзнагароджана Дыпломам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур [3] і каштоўным падарункам за значны ўклад у папулярызацыю беларускай культуры ў Самарскай вобласці і Расійскай Федэрацыі. [4]

27 красавіка 2014 года выйшаў першы нумар грамадска-папулярнага і літаратурна-мастацкага часопіса Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» — «Адзiнства»/«Единство». Выданне ўпершыню было прадстаўлена на фестывалі «ПРЭСА — 2014», які праходзіў у Самары 31 мая 2014 года.

Акрамя культурных сувязяў, САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Саюзнай дзяржавы ў рэгіёне ў сферы гандлю. У Самары і іншых гарадах рэгіёну адкрыты крамы беларускай прадукцыі. У планах арганізацыі — адкрыццё культурна-дзелавога цэнтра «Самара-Беларусь», які закліканы дапамагчы ўсталяваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Самарскі рэгіёнам і Рэспублікай Беларусь. Гэтаму будзе садзейнічаць і Пагадненне аб развіцці партнёрскіх адносін паміж САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і Заводскім раёнам горада Мінска, якое было падпісаная 2 ліпеня 2014 года.[5]

Асноўныя мэты

Кіраўніцтва

Узнагароды

За значны ўклад у развіццё беларускай культуры ў Расійскай Федэрацыі і актыўную працу з нацыянальнымі дыяспарамі ў Самарскай вобласці, арганізацыя «Руска-Беларускае Братэрства 2000», неаднаразова ўзнагароджвалася:

Акрамя гэтага, вынікі дзейнасці арганізацыі адзначаны Дыпломам «Асамблеі народаў Расіі» і падзячныя лісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Самарская абласная арганізацыя беларусаў «Руска-беларускае братэрства 2000».(недаступная спасылка)
  2. http://lim.by/limbyfiles/lim/lim27-2013.pdf Архівавана 26 лістапада 2013.
  3. Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» Беларусі
  4. Конкурс «Культура»
  5. Адміністрацыя Заводскага раёна мае намер развіваць партнёрскія адносіны Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Фестывалі яе душы.- Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі»
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Расіі
Катэгорыя·Самарская вобласць
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Расіі