wd wp Пошук:

Ружовы кварц

Ружовы кварцмінерал групы кварца, аксід крэмнію ружовага колеру. Назву атрымаў па колеры.

Уласцівасці

Крышталі з выразна акрэсленымі гранямі сустракаюцца рэдка, часта бываюць мутнымі, з расколінамі. На святле афарбоўка блакне, знікае пры награванні да 300 °C. На інтэнсіўнасць колеру ўплываюць прымешкі марганца, жалеза або тытана. Сустракаецца астэрызм (рутылавыя зоркі). Двупрэламленне 0,009. Дысперсія 0,013. Плеахраізм слабы ў адценнях ружовага колеру. Прысутнічае слабая цёмна-фіялетавая люмінесцэнцыя. Фізічныя ўласцівасці падобныя да ўласцівасцей аметысту.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Разнавіднасці кварцу
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вырабныя камяні