Ружанская бібліятэка сабрана у сваім рэпрезентацыйным палацы, ў Ружанах, Львом Сапегам (1537—1633), гетманам Вялікага княства Літоўскага, і яго сынамі: Янам Станіславам (1607—1631) і Казімірам Львом (1609—1656) [3]. Гэта бібліятэка з’яўляецца пачаткам кнігазбора Сапегаў — другога па велічыні прыватнага кнігазбору на Беларусі (пасля бібліятэкі Радзівілаў) [1].
Леў Сапега пакінуў Ружанскую бібліятэку сваім сынам: вялікаму маршалку Вялікага княства Літоўскага Яну Станіславу і тагачаснаму вялікаму пісару ВКЛ Казіміру Льву. Ян Станіслаў памёр і яго бібліятэка перайшла ў распараджэнне малодшага брата Казіміра Льва. Казімір Леў, ужо будучы падканцлерам ВКЛ, падарыў бібліятэку (3 тысячы кніг) Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер — Віленскі універсітэт). Гэтыя кнігі, сабраныя ў Ружанскай бібліятэцы, увайшлі ў гісторыю пад назвай данацыі «Bibliotheca Sapiehana» .
Гісторыя існавання Ружанскай бібліятэкі, як асабістай бібліятэкі, скончылася ў 1656 годзе. З таго часу яе кнігі сталі часткай бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі [3]. У бібліятэку акадэміі ўвайшлі не толькі кнігі, атрыманыя ў спадчыну Казіміру Льву ад бацькі і брата, але і літаратура сабраная ім самім, а гэта не менш трэцяй часткі Ружанскай бібліятэкі. Першапачаткова ў Вільню была адпраўлена толькі юрыдычная літаратура, ахвяраваны прафесарам факультэта [5].
Асноўная частка Ружанскай бібліятэкі была перавезена ў Вільню толькі у 1666 годзе. Дакладнае колькасць кніг, якія дайшлі да Вільні — невядома. Летапісец езуіцкага ордэна пазначыў, што бібліятэка Віленскай езуіцкай акадэміі папоўнілася некалькімі тысячамі кніг, прынесеных у дар Казімірам Львом Сапегам.
Ружанская бібліятэка як адна з найбагацейшых асабістых бібліятэк вяльможаў ВКЛ стала найбольш вядомай пасля з’яўлення ў 2010 г. друкаванага каталога гэтай бібліятэкі, пад назвай «Bibliotheca Sapiehana». Гэта рэканструяваны каталог кніг у цяперашні час захоўваецца ў Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. Рэканструявана адна дзясятая частка «Bibliotheca Sapiehana» (з 3 тысяч кніг данацыі маецца інфармацыя аб 360 кнігах), г.зн. можна паглядзець, як і дзе рассеяліся гэтыя кнігі, дзе яны захоўваюцца ў цяперашні час. Большасць захаваных кніг пазначаны пячаткамі «Bibliothecae Magnae», г.зн. яны знаходзіліся ў галоўным сховішча бібліятэкі як асабліва каштоўныя. Частка кніг Сапегаў захоўвалася і ў спецыялізаваных аддзяленнях бібліятэкі.
Пасля 1773 годзе быў скасаваны Езуіцкі ордэн. Езуіцкія кнігі сталі раздавацца розным манаства. Па захаваным правененцыям кніг можна прасачыць, што з Вільні разам з іншымі кнігамі Бібліятэкі Віленскай акадэміі кнігі Сапегаў былі адпраўленыя ў бібліятэкі Гродзенскіх дамініканаў (5 кніг), Віленскіх кармэлітаў (4 кнігі), Віленскіх бэрнардынаў (2 кнігі), Віленскіх дамініканаў (адна кніга) , Каўнаскага кармэлітаў (адна кніга), Зіецельскіх дамініканаў (адна кніга), Кракаўскім кармэлітаў (адна кніга), Калтаненскіх францысканцаў (адна кніга), Забяльскіх дамініканаў (адна кніга). Пералічаныя манастыры пасля паўстанняў 1830—1831 і 1861—1863 гг. былі зачынены царскімі ўладамі, кнігі зноў былі перавезены ў Вільню і перададзеныя Віленскай публічнай бібліятэцы. Кнігі Сапегаў папоўнілі фонды і іншых манастырэй.
Самая вялікая гісторыя рассейвання кніг Ружанскай бібліятэкі пачалася пасля 1832 года, калі царскімі ўладамі быў зачынены Віленскі універсітэт. Кнігі яго ўніверсітэта былі размеркаваны паміж ўстановамі асветы царскай Расіі. У Універсітэт імя Святога Уладзіміра ў Кіеве былі вывезены 7554 тамы, 5397 назваў кніг (захавалася 15 кніг Сапегаў з пячаткамі гэтага універсітэта). 4421 тамоў, або 1339 назваў кніг, былі адпраўленыя ў Харкаўскі універсітэт (захавалася 37 кніг Сапегаў, пазначаных пячаткай гэтага універсітэта) [3].
На базе багаслоўскага факультэта Віленскага універсітэта была створана Рымска-каталіцкая Духоўная акадэмія, аснову яе бібліятэкі складаў універсітэцкі кнігазбор тэалагічнай літаратуры. У фонд ўвайшлі і кнігі Сапегаў [5].
У 1840 г. Каталіцкая духоўная акадэмія была зачынена, і яе бібліятэка (каля 20 тысяч кніг) вывезена ў Пецярбург. У цяперашні час у Віленскім універсітэце налічваецца 26 кніг Сапегаў з пецярбургскімі правененциями.
Бібліятэкай Вільнюскага універсітэта ў той час кіраваў знакаміты гісторык кнігі і бібліятэчнай справы Леў Уладзіміраў (1912—1999). Ён узяўся за ініцыятыву вяртання ў бібліятэку Віленскага ўніверсітэта яе кніг, якія былі вывезены ў XIX стагоддзі. Будучы спецыялістам-экспертам па гісторыі кнігі Леў Уладзіміраў са сваімі паплечнікамі ў 1956—1959 гг. здолеў вярнуць у Бібліятэку Вільнюскага ўніверсітэта каля 23 тысяч кніг з Бібліятэкі АН ў Кіеве — 7542 т., Бібліятэкі Харкаўскага універсітэта — 636 т., Бібліятэкі АН Ленінграда — 13 360 т., з Бібліятэкі імя Леніна ў Маскве вярнулася 106 каштоўных выданняў. Такім чынам, у Вільню было вернута 88 кніг з Ружанскай бібліятэкі Сапегаў.
Прывезеныя кнігі ў Бібліятэку Вільнюскага ўніверсітэта было вырашана не размяркоўваць па розным фондам, а расставіць па парадку захоўвання старых гістарычных шрыфтоў [3].
Кнігі «Bibliotheca Sapiehana» не змяшчаюць адну пэўную прадметную групу, г.з. існуюць умоўныя тэматычныя групы: кнігі гісторыка-геаграфічнай тэматыкі (23 %), кнігі по філасофіі, логікі, эконімікі (21 %), кнігі ваеннай справы (13 %), прававая літаратура (8 %), мастацкая літаратура (8 %), астатнія кнігі не змяшчаюць самастойных тэматычных груп (9 %) [2].
Асабовай рысай шляхецкіх бібліятэк з’яўляецца наяўнасць у калекцыях гравюр і карт. У каталозе Ружанскай бібліятэкі Сапегаў з 1797 г. былі спісаны асобна атласы, геаграфічныя карты, гравюры. Іх колькасць была адпаведна 5 і 10 асобнікаў [4].
У Аддзеле рэдкіх кніг быў сфармаваны гістарычны фонд «Bibliotheca Academiae Vilnensis» — у цяперашні час ён з’яўляецца адной з найкаштоўнейшых кніжных калекцый бібліятэкі (каля 18 тыс. кніг). На яе аснове рыхтаваўся рэканструяваны каталог «Bibliotheca Sapiehana».
У 1980 г. была складзена асобная картатэка кніг Сапегаў.
Да юбілея Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта у 1995 годзе была арганізавана выстава «Bibliotheca Sapiehana».
У 2010 годзе, калі быў выпушчаны каталог «Bibliotheca Sapiehana», стала вядома 239 назваў кніг Сапегаў. У цяперашні час ідэнтыфікавана ўсяго 303 назваў кніг Ружанскай бібліятэкі [3].
Бібліятэкі Сапегаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: Т. 2 Беліцк-Гімн. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 43.
Бразюнене, А. Bibliotheca Sapiehana: попытка реконструкции тематического репертуара / А. Бразюнене // Берасцейскія кнігазборы: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 30-31 кастрычніка 2008 г. / Абласная біб-ка імя М. Горкага; [пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. — Брэст, 2010. — С. 274—281.
Бразюнене, А. Ружанская библиотека Льва Сапеги и его сыновей: судьба донации / А. Бразюнене // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання: матэрыялы і даклады II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая — 3 чэрвеня 2012 г. / пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Брэст, 2013. — С. 396—407.
Коўкель, Л. І. Прыватныя кнігазборы Берасцейшчыны ў XIX стагоддзі / І. Л. Коўкель // Берасцейскія кнігазборы: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 30-31 кастрычніка 2008 г. / Абласная біб-ка імя М. Горкага; [пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. — Брэст, 2010. — С. 121—133.
Лаўрык, Ю. М. Два тамы трактата А. Танэра «Universa Theologia Scholastica» з Ружанскай бібліятэкі Сапегаў / Ю. М. Лаўрык // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання: матэрыялы і даклады II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая — 3 чэрвеня 2012 г. / пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Брэст, 2013. — С. 417—423.