wd wp Пошук:

Рудольф Дрэйкурс

Рудольф Дрэйкурс (ням.: Rudolf Dreikurs, 8 лютага 1897, Вена, Аўстрыя - 25 мая 1972, Чыкага, ЗША) - аўстра-амерыканскі псіхолаг і педагог. Доктар медыцыны, прафесар. Распрацоўшчык практычнай методыкі прымянення адлераўскай тэорыі індывідуальнай псіхалогіі для разумення прычын дэструктыўных паводзін у дзяцей і карэкцыі дзіцячых паводзін без прымянення пакарання і ўзнагарод.

Аўтар каля двухсот работ па індывідуальнай псіхалогіі, псіхалогіі сям’і, дзіцячай псіхалогіі, праблемах канфліктаў, псіхадынаміцы чалавечых адносін, музычнай тэрапіі і інш.[3]

Біяграфія

У 1923 годзе скончыў Венскі ўніверсітэт.

З 1923 года супрацоўнічае з А.Адлерам.

У 1924 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.

Супрацоўнічаючы з Адлерам, адкрыў некалькі псіхіятрычных клінік. Актыўна ўдзельнічаў у выкарыстанні і развіцці адлераўской методыкі групавога псіхааналізу[4].

У 1937 годзе эміграваў у ЗША (Чыкага). Займаўся індывідуальнай псіхалогіяй, групавой псіхатэрапіяй і [псіхіятрыя[|псіхіятрыяй]]. Працаваў псіхіятрам-кансультантам.

У 1942-1972 гадах быў прафесарам псіхіятрыі чыкагскай медыцынскай школы.

У 1940-1956 гадах выдаваў «Часопіс індывідуальнай псіхалогіі».

Заснаваў Інстытуты індывідуальнай псіхалогіі ў Чыкага, Тэль-Авіве і Таронта.

У 1947-1956 гадах курыраваў дзіцячыя цэнтры Чыкага.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119487578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Rudolf Dreikurs // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.amazon.com/s?index=books&field-author=Rudolf%20Dreikurs
  4. В. И. Овчаренко Групповой психоанализ (рус.). «Клиническая психология. Словарь.» Под ред. Н.Д. Твороговой.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхолагі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе