wd wp Пошук:

Рудзігер фон дэр Гольц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гольц.

Рудзігер фон дэр Гольц (ням.: Gustav Adolf Joachim Rüdiger Graf von der Goltz; 8 снежня 1865, Цюліхау, Правінцыя Брандэнбург, Прусія, цяпер Польшча — 4 лістапада 1946, Бернбойрэн, Баварыя, Германія) — нямецкі генерал, граф.

Біяграфія

З дваранскага роду Гольц (ням. Goltz). У гады Першай сусветнай вайны даслужыўся да пасады камандзіра так званай «Остзейскай дывізіі(англ.) бел.», якая дзейнічала ў Прыбалтыцы. На чале германскага экспедыцыйнага корпуса ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі на баку буржуазнага ўрада, аказваў дапамогу ў арганізацыі фінскай арміі.[1] Падтрымліваў палітыку фінскага генерала К. Манергейма.

У пачатку 1919 г. пад ціскам Антанты адкліканы з Фінляндыі, вярнуўся ў Прыбалтыку, дзе ўдзельнічаў у стварэнні прыбалтыйскага ландэсвера. З 1 лютага 1919 года камандаваў антыбальшавіцкімі сіламі ў Латвіі. Прыхільнік стварэння Балтыйскага герцагства. У красавіку 1919 г. раззброіў у Лібаве латышскія нацыянальныя войскі і скінуў урад К. Улманіса, замяніўшы яго сваім стаўленікам А. Ніедрам. Войскі пад яго камандаваннем занялі Курляндыю і Рыгу (22 мая 1919 г.) (Пасля адстаўкі фон дэр Гольца гэтыя ўзброеныя сілы перайшлі пад камандаванне Берманта-Авалава.)

У кастрычніку 1919 г. па патрабаванні латвійскіх улад і Вялікабрытаніі быў адкліканы з Латвіі ўрадам Веймарскай рэспублікі[2].

У Германіі стаў праціўнікам Веймарскай рэспублікі. Удзельнічаў у Капаўскім путчы. З 1934 г. займаў добра аплачваную, але малаўплывовую пасаду кіраўніка ветэранскай арганізацыі Імперскі саюз нямецкіх афіцэраў (ням.: Reichsverband deutscher Offiziere).

У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гг. бульвар Аспазіяс у Рызе насіў імя фон дэр Гольца[3].

Мемуары

  1. Goltz Rüdiger von der Meine Sendung im Finland und im Baltikum Leipzig: K.F.Kochler Verlag, 1920. (Русс. перевод: Р. фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике. СПб.: Изд-во Европейского университета, 2015).
  2. Goltz Rüdiger von der Als politischer General im Osten Leipzig, 1936.

Заўвагі

  1. Der Feldzug in Finnland (ням.)
  2. Гольц Рудзігер
  3. Бульвар Аспазіяс

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Манархісты Германіі
Катэгорыя·Военачальнікі Латвіі
Катэгорыя·Мемуарысты Германіі
Катэгорыя·Род Гольцаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Германская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа
Катэгорыя·Члены Фрайкора
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Антыкамунізм у Латвіі