wd wp Пошук:

Рудзенскі сельсавет

Ру́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.

Гісторыя

Будынак Рудзенскага сельсавета
Таблічкі. Рудзенскі сельсавет

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Рудзенскага пассавета.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя пассавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Пухавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе пассавета 9 населеных пунктаў[1]. 31 сакавіка 1977 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета з Цітвянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва)[2]. 28 мая 2013 года Рудзенскі пассавет рэарганізаваны ў Рудзенскі сельсавет[3].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Рудзенска) — 1215 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 155. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рудзенскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе