wd wp Пошук:

Роман Губнік

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Роман Губнік (чэшск.: Roman Hubník; нар. 6 чэрвеня 1984, Усецін, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2009—2020). Мае брата Міхала Губніка, які таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

Роман з шасці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТІ, «Усецін», «Тэскома». З 1998 года гуляў за чэшскі клуб «Сігма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн еўра перайшоў у склад расійскага клуба «Масква». У пачатку 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў пражскую «Спарту»[3]. Пасля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Герце» да чэрвеня 2010 года[4]. Пасля зняцця футбольнага клуба «Масква» з чэмпіянату Расіі па футболе 2010 усе правы на футбаліста атрымала «Герта».

У верасні 2013 года падпісаў пагадненне з чэшскім клубам «Вікторыя» (Пльзень). Разам з «Вікторыяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2014/15. У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Сігме», у канцы года вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2020 года перайшоў у «Сігму» ўжо на трывалай аснове і стаў капітанам каманды. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Мальты. Яго першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 года ў гульні супраць зборнай Бельгіі.

Зноскі

  1. 1 2 Roman Hubník // FBref.com Праверана 4 жніўня 2021.
  2. Roman Hubnik // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Хубник отдан в аренду пражской «Спарте»(недаступная спасылка). championat.ru
  4. «Герта» взяла Губника в аренду. sport-express.ru
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усеціне
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Прага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Футбалісты Чэхіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Герта Берлін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сігма Оламаўц
Катэгорыя·Ігракі ФК Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных