.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Роман Губнік (чэшск.: Roman Hubník; нар. 6 чэрвеня 1984, Усецін, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2009—2020). Мае брата Міхала Губніка, які таксама з’яўляецца футбалістам.
Роман з шасці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТІ, «Усецін», «Тэскома». З 1998 года гуляў за чэшскі клуб «Сігма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн еўра перайшоў у склад расійскага клуба «Масква». У пачатку 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў пражскую «Спарту»[3]. Пасля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Герце» да чэрвеня 2010 года[4]. Пасля зняцця футбольнага клуба «Масква» з чэмпіянату Расіі па футболе 2010 усе правы на футбаліста атрымала «Герта».
У верасні 2013 года падпісаў пагадненне з чэшскім клубам «Вікторыя» (Пльзень). Разам з «Вікторыяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2014/15. У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Сігме», у канцы года вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2020 года перайшоў у «Сігму» ўжо на трывалай аснове і стаў капітанам каманды. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.
Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Мальты. Яго першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 года ў гульні супраць зборнай Бельгіі.