wd wp Пошук:

Рой Глаўбер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глаўбер.

Рой Глаўбер (англ.: Roy Jay Glauber, нар. 1 верасня 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) годзе «за ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці». У цяперашні час — прафесар фізікі ў Гарвардскім універсітэце.

Біяграфія

Глаубер скончыў у Нью-Ёрку Навуковую школу Бронкса — знакамітую дзяржаўную спецшколу. З 1941 г. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце ў Кембрыджы (ЗША). З другога курсу ўдзельнічаў у манхэтэнскім праекце, дзе займаўся разлікам крытычнай масы бомбы. Гэта сведчыць аб яго здольнасцях, бо ў той час яму было ўсяго 16 гадоў. Пасля двух гадоў удзелу ў праекце працягнуў навучанне, атрымаў ступень бакалаўра (1946) і доктарскую ступень (1949) ў Гарвардскім універсітэце. З 1976 года працуе прафесарам у Гарвардзе. У розныя гады працаваў часова ў ЦЕРНе, універсітэце Лейдэна і Калеж дэ Франс у Парыжы.

Працы

Даследаванні ў галіне квантавай оптыкі. Распрацаваў матэматычнае апісанне кагерэнтнага выпраменьвання. Увёў паняцце сціснутае святло. Таксама займаўся сутыкненнямі высокаэнергетычных часціц і адронаў.

У 2005 годзе атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Іншая палова прысуджана Джону Холу і Тэадору Хэншу.

З’яўляецца захавальнікам веніка ў камітэце шнобелеўскай прэміі. Абавязаны падмятаць папяровыя самалёцікі пасля працэдуры ўручэння.

Зноскі

  1. Roy J. Glauber // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roy J. Glauber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132439964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Roy J. Glauber // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Roy J. Glauber // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Glauber_Roy_Jay

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША