wd wp Пошук:

Роза Умбетаўна Джаманава

Роза Умбетаўна Джаманава (каз.: Роза Үмбетқызы Жаманова; 16 красавіка 1928, Акцюбінск, Казахская АССР — 27 снежня 2013, Алматы, Казахстан) — казахская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1959).

Біяграфія

Нарадзілася ў Акцюбінску (цяпер — Актабэ, Казахстан).

У Уральску скончыла музычную школу, у 1949 годзе — музычнае вучылішча па класе габоя і вакалу. У 1949—1954 гадах вучылася ў Алматы, у Дзяржаўным інстытуце мастацтваў імя Курмангазы (цяпер Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы) у класе вакалу ў А. М. Курганава.

З 1953 года — салістка Казахскага тэатра оперы і балета ім. Абая (Алматы).

Таксама выступала як канцэртная спявачка.

Валодала выдатным голасам своеасаблівага серабрыстага тэмбру. Псіхалагічная тонкасць і глыбіня яе вобразаў, высокая вакальная культура — з’яўляліся адметнымі рысамі яе выканальніцкага стылю. Самы лепшы, самы любімы яе вобраз — Чыо-Чыо-сан ў оперы «Чыо-Чыо-Сан» Дж. Пучыні. У ім з найбольшай сілай выявіўся шматгранны талент артысткі, яе высокая вакальная культура.

У рэпертуары вядучыя партыі ў больш чым 20-ці операх казахстанскіх кампазітараў.

З 1951 года гастралявала за мяжой (Польшча (1959), Індыя (1963), Канада (1967), Італія (1968), Венгрыя, Фінляндыя, ФРГ і інш.).

З 1977 года выкладала ў Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя. Курмангазы (прафесар з 1987 года).

З 2003 года — кансультант вакальнага факультэта Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя. Курмангазы.

Літаратура

Зноскі

  1. Джаманова Роза Умбетовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Алматах
Катэгорыя·Памерлі ў Алма-Аце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Парасат
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Казахскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Цаліне»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Актабэ