Роза Умбетаўна Джаманава (каз.: Роза Үмбетқызы Жаманова; 16 красавіка 1928, Акцюбінск, Казахская АССР — 27 снежня 2013, Алматы, Казахстан) — казахская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1959).
Нарадзілася ў Акцюбінску (цяпер — Актабэ, Казахстан).
У Уральску скончыла музычную школу, у 1949 годзе — музычнае вучылішча па класе габоя і вакалу. У 1949—1954 гадах вучылася ў Алматы, у Дзяржаўным інстытуце мастацтваў імя Курмангазы (цяпер Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы) у класе вакалу ў А. М. Курганава.
З 1953 года — салістка Казахскага тэатра оперы і балета ім. Абая (Алматы).
Таксама выступала як канцэртная спявачка.
Валодала выдатным голасам своеасаблівага серабрыстага тэмбру. Псіхалагічная тонкасць і глыбіня яе вобразаў, высокая вакальная культура — з’яўляліся адметнымі рысамі яе выканальніцкага стылю. Самы лепшы, самы любімы яе вобраз — Чыо-Чыо-сан ў оперы «Чыо-Чыо-Сан» Дж. Пучыні. У ім з найбольшай сілай выявіўся шматгранны талент артысткі, яе высокая вакальная культура.
У рэпертуары вядучыя партыі ў больш чым 20-ці операх казахстанскіх кампазітараў.
З 1951 года гастралявала за мяжой (Польшча (1959), Індыя (1963), Канада (1967), Італія (1968), Венгрыя, Фінляндыя, ФРГ і інш.).
З 1977 года выкладала ў Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя. Курмангазы (прафесар з 1987 года).
З 2003 года — кансультант вакальнага факультэта Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя. Курмангазы.