Родні «Род» Стывен Стайгер (англ.: Rodney Stephen “Rod” Steiger; 14 красавіка 1925 — 9 ліпеня 2002) — амерыканскі акцёр, уладальнік прэміі «Оскар» у 1968 годзе за ролю шэфа паліцыі ў дэтэктыве «Душнай паўднёвай ноччу». Акцёр лічыў адной з лепшых сваіх роляў вобраз яўрэя Сола Назермана, створанага ім у псіхалагічнай драме «Ліхвяр» («Срэбны мядзведзь», 1964).