wd wp Пошук:

Родэрых фон Эркерт

Родэрых фон Эркерт, Родрыг Фёдаравіч Эркерт, Родэрых д’Эркерт (15 снежня 1821, Кульм12 снежня 1900, Берлін) — нямецкі этнограф, картограф і афіцэр расійскай арміі. Займаўся этнаграфіяй Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кульме (сучасны Хелмна), атрымаў адукацыю ваеннага географа, паступіў афіцэрам на расійскую службу, дзе стаў сапраўдным сябрам Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар нарысаў па гісторыі і этнаграфіі заходніх губерняў Расіі (у тым ліку і беларускіх) і Каўказа, складальнік этнаграфічных карт і краніялагічных табліц, удзельнік складання манументальнай працы «Этнаграфічнае апісанне народаў Расіі», якая выйшла ў 1857 годзе пад рэдакцыяй Густава-Тэадора Паўлі. У кнізе «Мовы каўказскай расы» апублікаваў першыя ў еўрапейскім мовазнаўстве матэрыялы па некаторых дагестанскіх мовах, у тым ліку па цахурскай і карацінскай.

Намаляваў шэраг карт заходніх губерняў і Царства Польскага. Займаўся даследваннем палякаў на ўсім абшары Расійскай імперыі, ужо пазней заняўся даследваннем Каўказа і каўказскіх нацыянальнасцей.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1055211012 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Этнографы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хелмна
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Картографы Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар