«Родная прырода» — грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах раз у месяц. Да 1977 года інфармацыйна-метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзяржаўных экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку.