У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шуман.
Роберт Шуман (8 чэрвеня 1810, Цвікау — 29 ліпеня 1856, Эндэніх (зараз адзін з гарадскіх раёнаў Бона) — нямецкі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, педагог.
Нарадзіўся ў Цвікаў (Саксонія) у сям’і кнігавыдаўца і пісьменніка Аўгуста Шумана (1773—1826). З 1830 браў урокі кампазіцыі і фартэпіяна ў Лейпцыгу. Аднак, захапіўшыся эксперыментамі з механічнымі прыладамі, пашкодзіў сабе рукі і вымушаны быў абмежавацца кампазітарскай кар’ерай. У 1840 годзе ажаніўся з Кларай Вік, дачкой свайго настаўніка па фартэпіяна, якая стала першай выканаўцай многіх яго фартэпіянных твораў.
Творчая спадчына Шумана ахоплівае: