wd wp Пошук:

Роберт Рэкард

Роберт Рэкард (англ.: Robert Recorde, каля 1510—1558) — уэльскі ўрач і матэматык. Вядомы, у прыватнасці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасці.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1510 г. у рэспектабельнай уэльскай сям’і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучанне ў Оксфардскі ўніверсітэт, які скончыў у 1531 г.. Заняўшыся медыцынскай дзейнасцю, у 1545 годзе адправіўся на навучанне ў Кембрыдж. Пасля заканчэння вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.

Праз некаторы час пераехаў у Лондан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манетнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым урачом Эдуарда VI і Марыі I.

Быў абгавораны сваім палітычным апанентам, асуджаны, арыштаваны за даўгі і пасаджаны ў турму «Кінгз бенч» у акрузе Саўтворк, дзе памёр у 1558 годзе.

Працы[6]

Першае друкарскае з'яўленне знака роўнасці (запісана ўраўненне )

Меней вядомыя працы:

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Robert Recorde // Store norske leksikon — 1978.
  3. Dictionary of Welsh Biography, Y Bywgraffiadur Cymreig — 1997. — 319 p. — ISBN 978-0-900439-86-5
  4. Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  5. http://www.bbc.co.uk/blogs/wales/authors/BBC_Wales_History/page/8
  6. Jourdain, Philip E. B. 1913, «The Nature Of Mathematics»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці ўэльскай матэматыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1558 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1512 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пембрукшыры