wd wp Пошук:

Роберт Мугабэ

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ро́берт Габрыэ́ль Муга́бэ (шона: Robert Gabriel Mugabe [muɡaɓe], англ.: Robert Gabriel Mugabe [mʊˈɡɑːbeɪ]; 21 лютага 1924 — 6 верасня 2019) — другі прэзідэнт Зімбабвэ (1987—2017), прэм’ер-міністр у 1980—1997.

Біяграфія

Веравызнанне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Па адукацыі настаўнік (ступень бакалаўра). Заснавальнік леванацыяналістычнага (мааісцкага) партызанскага руху Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ (ЗАНУ, 1963), які вёў барацьбу супраць белага ўрада Радэзіі на чале з Янам Смітам. Пасля мірнага прыхода да ўлады выступаў з ліберальных пазіцый, падтрымліваў шматпартыйнасць, незалежную судовую ўладу і захаваў прыватную маёмасць заможных белых фермераў, што дапамагло яму ўсталяваць добрыя стасункі з ЗША і Вялікабрытаніяй. Аднак супрацьстаянне з былым саюзнікам Джошуа Нкома з прасавецкага ЗАПУ (Саюза афрыканскіх народаў Зімбабвэ) перарасло ў паўстанне народа ндэбеле на захадзе краіны. З дапамогай ваенных дараднікаў з Паўночнай Карэі супраць паўстанцаў была распачата аперацыя Гукурахундзі, падчас якой загінула 50—100 тыс. толькі мірных жыхароў. Нкома быў памілаваны з умовай, што яго партыя ўвойдзе ў склад ЗАНУ. Утварылася партыя ЗАНУ-ПФ, якая стала кіруючай. У 1987 Мугабэ скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, а сябе абвясціў прэзідэнтам.

Пасля смерці ў 1992 жонкі Салі, якая мела вялікі ўплыў на Мугабэ, сітуацыя з правамі чалавека моцна пагоршылася. Вялікабрытанія і МВФ спынілі свае праграмы ў краіне. Па закліку ЗАНУ-ПФ банды пачалі захоп зямель у белага насельніцтва. У 1998 на рэферэндуме праваліўся праект Канстытуцыі, які легалізаваў бы такі захоп, а ў 2000 прэзідэнт аб’явіў расісцкую праграму гвалтоўнага «чорнага перадзелу», якая прывяла да міжнароднай ізаляцыі Зімбабвэ і ўвядзення санкцый з боку Еўрасаюза.

На прэзідэнцкіх выбарах 2008 Мугабэ выступіў з жорсткай антызаходняй рыторыкай. У першым туры апазіцыйны кандыдат Морган Цвангіраі набраў большасць галасоў, але менш, чым патрабавалася для перамогі. У другім туры была аб’яўлена перамога Мугабэ, атрымаўшага 85,5 %. Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі выбараў і 11 верасня 2008 пры пасрэдніцтве прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі Таба Мбекі было падпісана гістарычнае пагадненне пра падзел паўнамоцтваў паміж уладай і апазіцыяй. Прэзідэнтам краіны застанецца Роберт Мугабэ, а прэм’ер-міністрам стаў лідар апазіцыі Морган Цвангіраі. У парламенце апазіцыя мела на аднаго дэпутата больш, чым кіруючая партыя ЗАНУ-ПФ.

У 2013 годзе Роберт Мугабэ быў названы пераможцам чарговых прэзідэнцкіх выбараў, а яго партыя атрымала большасць у парламенце.

15 лістапада 2017 года вайскоўцы ўвялі ў сталіцу краіны бранятэхніку, занялі тэлебачанне, заблакавалі парламент і будынак урада. Роберта Мугабэ яны змясцілі пад хатні арышт, запатрабаваўшы вяртання на пасаду віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагва, адпраўленага ў адстаўку. Пазней прадстаўнікі ваеннага камандавання зрабілі больш жорсткім свае патрабаванні і выступілі за адстаўку Мугабэ[7]. 21 лістапада 2017 спікер парламента Зімбабвэ, дзе праходзілі слуханні аб імпічменце 93-гадовага кіраўніка дзяржавы, паведаміў, што Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку[8].

Памёр 6 верасня 2019 года[9].

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/people/973/000022907/
  2. Robert Mugabe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Zimbabwe ex-President Robert Mugabe dies aged 95BBC. Праверана 6 верасня 2019.
  4. Robert Gabriel Mugabe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.channelnewsasia.com/news/singapore/mugabe-death-mfa-assisting-gleneagles-hospital-singapore-11881156 Праверана 7 верасня 2019.
  6. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  7. Бумеранг дыктатуры: сыход Мугабэ азначае падзенне ўсёй яго сям’і nashaniva.by
  8. nashaniva.by
  9. Памёр былы прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Сінгапуры
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Агастынью Нету
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Зімбабвэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Зімбабвэ
Катэгорыя·Прэзідэнты Зімбабвэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ямайкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зімбабвэ
Катэгорыя·Сацыялісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Паўднёвай Афрыкі