wd wp Пошук:

Роберт Макалістэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макалістэр. Роберт Аляксандр Сцюарт Макалістэр (англ.: Robert Alexander Stewart Macalister) (18701950) — ірландскі археолаг, буйны даследчык агамічнага пісьма.

Макалістэр нарадзіўся ў Дубліне, атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Нягледзячы на ранняе захапленне археалогіяй Ірландыі, неўзабаве сур’езна зацікавіўся біблейскай археалогіяй. Разам з Фрэдэрыкам Дж. Блісам у 1898—1900 гадах раскапаў некалькі паселішчаў у раёне Шэфела ў Палесціне. Выкарыстоўваючы метады стратыграфіі, прапанаваныя незадоўга да гэтага Фліндэрсам Пітры, Макалістэр і Бліс удакладнілі храналогію для гэтага рэгіёна з дапамогай датаванняў тыпаў керамікі. Пасля сыходу Бліса на пенсію, у 1901 годзе Макалістэр стаў начальнікам экспедыцый, якія праводзяцца Фондам даследавання Палесціны.

З 1902 па 1909 год Макалістэр адказваў за археалагічныя даследаванні ў Гезеры (тэрыторыя сучаснага Ізраіля, на захад ад Іерусаліма. Гэтыя працы сталі аднымі з першых маштабных даследаванняў у рэгіёне. Каляндар з Гезера, знойдзены Макалістэрам у 1908 годзе, уяўляе сабой адзін з найстаражытнейшых узораў палеа-яўрэйскага пісьма (X ст. да н.э.). Аднак у цэлым даследаванні Макалістэра ў Палесціне прызнаюцца няўдалымі, перш за ўсё з-за нізкага ўзроўню правядзення раскопак і нядбайна складзеных справаздач. Макалістэр быў адзіным прафесійным археолагам на гэтых работах, і таму пошук фінансавання таксама быў практычна невырашальнай задачай.

У 1909 годзе Макалістэр пакінуў Палесціну, вярнуўся ў Ірландыю і заняў на пасаду прафесара кельцкай археалогіі Дублінскага ўніверсітэта, дзе і выкладаў да выхаду на пенсію ў 1943 годзе. За гэты час ён папрацаваў на аб’ектах старажытнаірландскай Тары і склаў каталог агамічных надпісаў Брытанскіх астравоў. Яго пераклады ірландскіх міфаў і легенд дагэтуль карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Макалістэр быў членам Ірландскай каралеўскай акадэміі (1910), прэзідэнтам Каралеўскіга таварыства антыквараў Ірландыі (19241928).

Публікацыі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116620722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. 1 2 R. A. Stewart Macalister // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116620722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116620722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

Літаратура

Thomas, Page A. 1984. «BA» portrait: The Success and Failure of Robert Alexander Steward Macalister. Biblical Archaeologist 47(1): 33-35.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Постаці ірландскай археалогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубліне
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка