У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макалістэр. Роберт Аляксандр Сцюарт Макалістэр (англ.: Robert Alexander Stewart Macalister) (1870—1950) — ірландскі археолаг, буйны даследчык агамічнага пісьма.
Макалістэр нарадзіўся ў Дубліне, атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Нягледзячы на ранняе захапленне археалогіяй Ірландыі, неўзабаве сур’езна зацікавіўся біблейскай археалогіяй. Разам з Фрэдэрыкам Дж. Блісам у 1898—1900 гадах раскапаў некалькі паселішчаў у раёне Шэфела ў Палесціне. Выкарыстоўваючы метады стратыграфіі, прапанаваныя незадоўга да гэтага Фліндэрсам Пітры, Макалістэр і Бліс удакладнілі храналогію для гэтага рэгіёна з дапамогай датаванняў тыпаў керамікі. Пасля сыходу Бліса на пенсію, у 1901 годзе Макалістэр стаў начальнікам экспедыцый, якія праводзяцца Фондам даследавання Палесціны.
З 1902 па 1909 год Макалістэр адказваў за археалагічныя даследаванні ў Гезеры (тэрыторыя сучаснага Ізраіля, на захад ад Іерусаліма. Гэтыя працы сталі аднымі з першых маштабных даследаванняў у рэгіёне. Каляндар з Гезера, знойдзены Макалістэрам у 1908 годзе, уяўляе сабой адзін з найстаражытнейшых узораў палеа-яўрэйскага пісьма (X ст. да н.э.). Аднак у цэлым даследаванні Макалістэра ў Палесціне прызнаюцца няўдалымі, перш за ўсё з-за нізкага ўзроўню правядзення раскопак і нядбайна складзеных справаздач. Макалістэр быў адзіным прафесійным археолагам на гэтых работах, і таму пошук фінансавання таксама быў практычна невырашальнай задачай.
У 1909 годзе Макалістэр пакінуў Палесціну, вярнуўся ў Ірландыю і заняў на пасаду прафесара кельцкай археалогіі Дублінскага ўніверсітэта, дзе і выкладаў да выхаду на пенсію ў 1943 годзе. За гэты час ён папрацаваў на аб’ектах старажытнаірландскай Тары і склаў каталог агамічных надпісаў Брытанскіх астравоў. Яго пераклады ірландскіх міфаў і легенд дагэтуль карыстаюцца вялікай папулярнасцю.
Макалістэр быў членам Ірландскай каралеўскай акадэміі (1910), прэзідэнтам Каралеўскіга таварыства антыквараў Ірландыі (1924—1928).
Thomas, Page A. 1984. «BA» portrait: The Success and Failure of Robert Alexander Steward Macalister. Biblical Archaeologist 47(1): 33-35.