Роберт Кархарт Мертан (англ.: Robert Carhart Merton; нар. 31 ліпеня 1944 года, Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Сын вядомага сацыёлага Роберта Кінга Мертана.
Вучыўся ў Калумбійскім універсітэце і Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. Ступень доктара атрымаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Прафесар школы бізнесу Гарвардскага ўніверсітэта.
У 2003 годзе Мертан быў уцягнуты ў скандале вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long Term Capital Management), у якім з’яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Майранам Шоулзам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а кансультантам на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.