У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вальзер.
Роберт Ота Вальзер (ням.: Robert Walser; 15 красавіка 1878, Біль, Швейцарыя — 25 снежня 1956) — швейцарскі пісьменнік.
Пісаў на нямецкай мове. Знаходзіўся пад пастаянным псіхалагічным уціскам, звязаным з прагрэсіраваннем душэўнай хваробы (у 1933 лячыўся ад шызафрэніі ў псіхіятрычнай клініцы). Пісаў вытанчаныя, прасякнутыя індывідуалізмам і песімізмам эсэ і апавяданні: «Нататкі Фрыца Кохера» (1904), «Прагулка» (1917), «Жыццё паэта» (1918); раманы «Памагаты», «Якаб фон Гунтэн» (абодва 1908); імпрэсіяністычную лірыку (зборнік «Вершы», 1909).