Роберт Бойль (англ.: Robert Boyle, ірл.: Robaird Ó Bhaoill; 25 студзеня 1627 — 30 снежня 1691) — фізік, хімік, багаслоў i крэацыяніст, сёмы сын Рычарда Бойля, графа Коркскага, вяльможы часоў Елізаветы Англійскай.
Першапачатковае выхаванне і навучанне атрымаў дома і ў калегіі ў Ітане, а на дванаццатым годзе быў пасланы бацькам у Жэневу, дзе вучыўся некалькі гадоў пад кіраўніцтвам аднаго француза, а потым завяршыў сваю адукацыю падарожжам у Італію і Францыю.
Вярнуўшыся ў Ірландыю, Бойль пасля смерці бацькі атрымаў значную спадчыну і пасяліўся ў сваім маёнтку Стальбрыджы, займаючыся спачатку пераважна філасофіяй і рэлігіяй. У 1654 г. перасяліўся ў Оксфардзе, дзе стаў больш аддавацца заняткаў фізікай і хіміяй і ўдзельнічаў у Таварыстве навук, якое потым у 1668 г. перамясцілася ў Лондан, а пасля пад назвай Лонданскае каралеўскае таварыства атрымала вялікую вядомасць. Роберт не быў жанаты; выконваў абавязкі прэзідэнта лонданскага Каралеўскага таварыства і шмат гадоў быў адным з дырэктараў Ост-Індскай кампаніі.
Бойль пахаваны ў Лондане, у Вестмінстэрскім абацтве.