wd wp Пошук:

Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кубліцкая. Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая (нар. 10 красавіка 1928, в. Калышкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-а склікання.

Біяграфія

Скончыла 8 класаў Калышанскай сярэдняй школы. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе добраахвотна працавала ў ваенным шпіталі.

З 1948 года працавала паляводам, з 1955 года — касірам, у 1960—1983 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971 гадах).

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года Кубліцкай Р. У. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

З 1983 года Раіса Уладзіміраўна на пенсіі. Жыве ў Мінску.

У гарадскім пасёлку Лёзна на Алеі Славы знаходзіцца стэла ў гонар Р. І. Кубліцкай[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Кубліцкая Раіса Уладзіміраўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лёзненскага раёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне