Ра́шкаўка[1] (трансліт.: Raškaŭka, руск.: Рашковка) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.
У 1921—1939 гадах маёнтак у складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства, некалькі аднайменных хутароў[2].
У 1960-я гады хутары аб’яднаны ў адзіную вёску Рашкаўка. Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Янкоўскага сельсавета[3].