wd wp Пошук:

Раціцкі сельсавет

Ра́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Рацічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 8 ліпеня 1950 года ў склад сельсавета са скасаванага Старабагатырскага сельсавета перададзена вёска Маркаўцы[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багатырскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіневічы, сельсавет перайменаваны ў Гіневіцкі сельсавет (пазней Гінавіцкі сельсавет)[2]. 1 жніўня 1966 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены населеныя пункты Баяры, Галынка, Маркаўцы, Перстунь, Пралейкі, з Навумавіцкага сельсавета ў склад сельсавета перададзены вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына і Рацічы[3]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета з вёскамі Капланаўцы і Скрынікі[4]. 15 ліпеня 1985 года перайменаваны ў Раціцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Рацічы. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Падлабенскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Баяры, Валавічоўцы, Гінавічы, Камісарава, Канюхі, Капланаўцы, Круляўшчына, Кулакоўшчына, Лабна-Агароднікі, Ліхасельцы, Навасёлкі, Перстунь, Польныя Багатыры, Рацічы, Сафіёва, Скрынікі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 8 июля 1950 г. Об административно-территориальных изменениях в составе Брестской и Гродненской областей Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна