По́льныя Багатыры́[1] (трансліт.: Poĺnyja Bahatyry, руск.: Польные Богатыри) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падлабенскага сельсавета.
У 1940—1959 гадах цэнтр Багатырскага сельсавета. Да 2002 года вёска ўваходзіла ў склад Раціцкага сельсавета[2].
З 1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца Агародніцкае радовішча глін. Лінзападобны паклад мерыдыянальнага распрасцірання звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення.