Рауль Дзюфі (фр.: Raoul Dufy; 3 чэрвеня 1877, Гаўр — 23 сакавіка 1953, Фаркальк’е) — французскі мастак, прадстаўнік напрамкаў фавізм і кубізм у жывапісе. Паходзіў з беднай сям’і, з 14 гадоў працаваў у імпарцёра кавы. Наведваў вячэрнія заняткі ў Школе вытанчаных мастацтваў у Гаўры, дзе ў 1892 годзе сустрэў Брака і Атона Фрыеза. Стыпендыя, прадстаўленая гаўрскім муніцыпалітэтам, дазволіла Дзюфі паступіць у Школу вытанчаных мастацтваў у Парыжы і працаваць у майстэрні Леона Бона.