wd wp Пошук:

Расходнік вялікі

Расходнік вялікі (Sedum maximum) — від раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна з мясістым падоўжаным эліптычным лісцем. Патоўшчаныя карані, верацёнападобныя, багатыя на крухмал. Па форме нагадваюць бабы вяргіні (Dahlia) — даўжынёй 3-4 см, таўшчынёй 0,5-1,5 см.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце ў Еўропе, у тым ліку ва Украіне.

Падвіды

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Від Sedum maximum адносіцца да роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ ≈53 відаў
       
  парадак Каменяломнікакветныя     род Расходнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Таўсцянкавыя     від Sedum maximum
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 38 родаў  
     

Практычнае выкарыстанне

У Заходняй і Сярэдняй Еўропе расходнік культывуюць як гародніну. Для ежы прыдатнае маладое лісце, парасткі і карані. З парасткаў і лісця вараць супы, баршчы, рыхтуюць пюрэ, халаднік, гароднінны фарш. Ранняй вясной, калі іншай гародніны яшчэ не хапае, расходнік замяняе шпінат, капусту, салату. Як бульбу выкарыстоўваюць мясістыя карані. Перад ежай з варанага кораня здымаюць лупіну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sedum stepposum

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расходнік
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL