wd wp Пошук:

Расследаванне АКПЧН па Тыграі

12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой ўвайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту.

Стварэнне

На падставе рэзалюцыі 482 ад 12 мая 2021 года АКПЧН сфармавала камісію для расследавання грубых парушэнняў правоў чалавека падчас ваеннага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй. Камісія атрымала трохмесячны мандат з магчымасцю даўнейшага падаўжэння. На разгляд арганізацыя ўзяла выпадкі пазасудовых пакаранняў смерцю грамадзянскіх асоб і сексуальнага гвалту, збіраючы доказы, выяўляючы злачынцаў, вызначаючы асноўныя прычыны, прадстаўляючы вынікі і выносячы рэкамендацыі па прадухіленні парушэнняў правоў чалавека[1].

У жніўні 2021 года камісія была падоўжана яшчэ на тры месяцы[2].

Месцазнаходжанне

Штаб-кватэра камісіі знаходзіцца ў Банжуле (Гамбія). У Эфіопію ажыццяўляецца пастаянныя паездкі[1][3].

Сруктура

Старшынёй камісіі стаў Рэмі Нгой Лумбу, намеснік старшыні АКПЧН[4]. Разам з ім у першапачатковы склад былі ўключаныя Майя Сахлі-Фадэль, Хатэм Есаем, Марыя Тэрэза Мануэла і Мадфорд Захар Мванденга[1]. Камісія мае права прыцягваць судова-медыцынскіх экспертаў, экспертаў па правах чалавека або іншых экспертаў у якасці дадатковых членаў[1]. У жніўні 2021 да арганізацыі далучыліся Фатса Угуэргуз , Соята Майга і Люсі Асуагбор[5].

Справаздача

У верасні 2021 года старшыня камісіі Рэмі Нгой Лумбу заявіў, што справаздача камісіі будзе апублікаваная да канца года[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 482 Resolution on the Fact-Finding Mission to the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 482 (EXT.OS/XXXII) 2021(нявызн.). African Commission on Human and Peoples’ Rights (12 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021.
  2. 487 Resolution on the Renewal of the Mandate of the Commission of Inquiry on the Situation in the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 487 (EXT.OS/XXXIV) 2021(нявызн.). African Commission on Human and Peoples’ Rights (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021.
  3. Press Statement on the official launch of the Commission of Inquiry on the Tigray Region in the Federal Democratic Republic of Ethiopia(нявызн.). African Commission on Human and Peoples’ Rights (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 June 2021.
  4. About ACHPR(нявызн.). African Commission on Human and Peoples’ Rights (2021). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021.
  5. 488 Resolution on the Validation of the Co-opted Members of the Commission of Inquiry into the Situation in the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 488 (EXT.OS/XXXIV) 2021(нявызн.). African Commission on Human and Peoples’ Rights (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021.
  6. Probe in Ethiopia’s Tigray did not reach site of Axum attack: UN(нявызн.) (13 верасня 2021).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Правы чалавека ў Эфіопіі
Катэгорыя·Тыграйскі канфлікт
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы