wd wp Пошук:

Рассветаўскі сельсавет

Рассве́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Рассвет.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Мар’інскі сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мар’іна. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Мар’інскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок Сівінскага сельсавета[1]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, сельсавет перайменаваны ў Рассветаўскі. 26 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Крупецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў. У 2005 годзе цэнтр сельсавета атрымаў статус пасёлка. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзям’янкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[2]. 28 лістапада 2011 года скасавана вёска Млынок[3], 12 кастрычніка 2022 года — пасёлак Пакроўскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1791 чалавек[5], з іх 91,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,4 % — цыганы[6].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
  3. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 28 ноября 2011 г. № 115 Об упразднении деревни Млынок
  4. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 12 октября 2022 г. № 359 Об упразднении поселка Покровский Добрушского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Рассветаўскі сельсавет