wd wp Пошук:

Рамува

Сімвал Рамувы

Рамува (літ.: romuva) — літоўская неапаганская(руск.) бел. арганізацыя, якая ставіць сваёй мэтай адраджэнне балцкіх паганскіх вераванняў. Светапогляд, абрады і святы запазычаюцца з літоўскіх народных традыцый, некаторыя абрады рэканструюцца на аснове жывых этнаграфічных і пісьмовых гістарычных крыніц.

Лідар абшчыны — Ёнас Трынкунас (літ.: Jonas Trinkūnas, абраны ў кастрычніку 2002 года вярхоўным жрацом (літ.: krivis). Паводле дадзеных ўсеагульнага перапісу насельніцтва 2001 года, паслядоўнікаў традыцыйных вераванняў балтаў у Літве налічваецца 975 чалавек[1]. У гэты лік акрамя членаў Ромувы ўваходзяць і ўдзельнікі іншых паганскіх суполак[2].

Гісторыя

Рытуал каля помніка Гедзіміну ў Вільнюсе

У 1967 годзе студэнтамі Віленскага універсітэта была ўтворана першая неапаганская абшчына. У той час адкрыта вызнаваць любую рэлігію было складана, таму назва была зменена на ramuva, і абшчына пазіцыянавала сябе як група, якая займаецца фальклорнай традыцыяй. Народныя літоўскія песні былі і застаюцца галоўным складальнікам любога неапаганскага абраду. Для іх збору ўдзельнікі праводзілі краязнаўчыя экспедыцыі па ўсёй рэспубліцы, наведвалі старажытныя гарадзішчы і святыні. Правядзенне свята Расос(руск.) бел. на Кярнаўскім гарадзішчы ў 1967 годзе лічыцца датай нараджэння Рамувы. Абшчына хутка набірала папулярнасць.

У 1971 годзе Рамува была забаронена, некалькі актывістаў атрымалі турэмныя тэрміны за антысавецкую дзейнасць. Ёнас Трынкунас быў выключаны з універсітэта з забаронай займацца выкладчыцкай працай. Быў узмоцнены кантроль за краязнаўчай дзейнасцю.

18 кастрычніка 1988 года Рамува была адноўлена[3], у 1991 г. — зарэгістраваная як рэлігійная арганізацыя.

У 1998 годзе ў Вільні прайшоў першы Сусветны кангрэс этнічных рэлігій (англ.: World Congress of Ethnic Religions).

У 2001 годзе было пададзена прашэнне ў Сейм Літоўскай Рэспублікі надаць Рамуве статус традыцыйнай рэлігійнай арганізацыі Літвы, аднак не ўдалося сабраць патрэбнай колькасці подпісаў (50 000), таму ў статусе было адмоўлена. У тым жа годзе мэр Вільнюса дазволіў зрабіць каменны ахвярнік і праводзіць абрады ў цэнтры горада — у парку ля Замкавай гары.

У 2002 годзе адкрыты пастаянны абрадавы комплекс у вёсцы Дварцышкес.

Ромуву ахвотна запрашаюць на этнаграфічныя фестывалі ў Літве і за мяжой, на правядзенне вяселляў, хрэсьбін, пахавання, часта разам з каталіцкімі святарамі. Падраздзяленні абшчыны дзейнічаюць у ЗША і Канадзе[4], вядзецца супрацоўніцтва з неапаганцамі іншых краін, як заходніх так і ўсходніх, праводзяцца сумесныя абрады.

У 2014 годзе памёр Ёнас Трынкунас. Лідэрам стала Інія Трынкуніене, жонка Ёнаса.

Прынцыпы Рамувы

Асаблівыя рысы Рамувы

Асноўныя багі і духі Ромувы

Багі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Итоги переписи 2001 года в Литве
  2. Вядомы: Балтува (Брацтва старых адзінаборстваў Вілкатлакай) (літ.: Baltuva (Senovės baltų kovų brolija Vilkatlakiai) і клуб жывой гісторыі «Каварніс» (літ.: Gyvosios istorijos klubas “Kovarnis”), гэтыя аб’яднанні акрамя рэлігіі займаюцца рэканструкцыяй старажытных баявых мастацтв. акрамя гэтага існуе яшчэ адна абшчына, члены якой стараюцца не афішыраваць свю дзейнасць, не даюць інтэрв’ю яе назва невядома. Крыніца: Renatas Delis Рух неапаганства ў пост-савецкай Літве — альтэрнатыўны літоўскі характар як адказ на мадэрнізацыю(недаступная спасылка) (англ.)  (літ.)
  3. http://static.iea.ras.ru//neotlozhka/136-Ryzhakova.pdf С. 10
  4. Сайт канадскага падраздзялення Рамувы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэлігія ў Літве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Неапаганства