У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаховіч. Рамуальд Чаховіч (польск.: Romuald Czechowicz; ? — ?) — дзяржаўны службовец.
Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Мацея Чаховіча і Юзэфы з Даўнаровічаў. Паручнік у 1827 годзе, Дваранскі дэпутат Свянцянскага павета ў 1844—1846 гадах[1].
Валодаў маёнткам Рачкаўшчына (Паўлінава) ў Свянцянскім павеце. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў сасланы ў Томскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажу[2]
У шлюбе з Паўлінай з Мажэйкаў. У шлюбе было чацвёра сыноў і дзве дачкі[3]:
У зборы Смаленскага музея-запаведніка ў наш час захоўваюцца партрэты Рамуальда Чаховіча і яго маці Юзэфы з Даўнаровічаў, якія паходзяць, меркавана, з маёнтка Халецкіх у Цырклішках[lt][3].