У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Муклевіч. Рамуальд Адамавіч Муклевіч (25 лістапада 1890, мястэчка Супрасль Гродзенскай губерні — 9 лютага 1938) — савецкі ваенны і ваенна-марскі дзеяч, арганізатар абароннай прамысловасці.
Нарадзіўся ў мястэчку Супрасль Гродзенскай губерні ў сям’і польскага рабочага-тэкстыльшчыка. У 1906 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік. У 1907 — 1909 гадах сакратар Беластоцкага, а ў 1911 годзе Лодзінскага камітэтаў РСДРП. 1912 годзе прызваны на флот. Веў актыўную рэвалюцыйную працу сярод матросаў. Пасля заканчэння школы матарыст ў Кранштадзе (1915 год) знаходзіўся пры ей унтэр-афіцэрам.
Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, штурму Зімовага палаца. Член Петраградскага Савета і Ваеннай арганізацыі пры ЦК РСДРП.
Падчас Грамадзянскай вайны быў камісарам штаба 16-й арміі, штабу Заходняга фронту. З красавіка 1921 года — член Рэўваенсавета Заходняга фронту. У 1922 — 1925 гадах камісар Ваеннай акадэміі РСЧА. З жніўня 1926 года — начальнік Ваенна-Марскіх Сіл РСЧА, член РВС СССР. Удзельнічаў у распрацоўцы планаў развіцця ВМФ, выданні першага Баявога статута ВМС РСЧА і Карабельнага статута. З 1931 года — інспектар ВМС РСЧА. З 1934 года — начальнік Галоўнага кіравання суднабудаўнічай прамысловасці, з канца 1936 г. — намеснік наркама абароннай прамысловасці. Член ЦВК і УЦВК шэрагу скліканняў.
28 мая 1937 года арыштаваны. Па сведчанні А. М. Тупалева, які змяшчаўся ў 1937 годзе з Муклевічам ў адной камеры ўнутранай турмы НКУС СССР, апошні распавеў яму, што ў выніку прымянення мер фізічнага ўздзеяння абгаварыў сябе і шэраг іншых ні ў чым не вінаватых асоб[2]. 8 лютага 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны на наступны дзень на Камунарцы. 26 мая 1956 года рэабілітаваны[3].