Раман Усяславіч (1050-я — 1114/1116, Мурам або Разань) — князь з полацкіх Ізяславічаў.
Паводле Л. Аляксеева Раман быў маладзейшы за Давыда, Барыса і Глеба Усяславічаў[1]. Невядома які ўдзел меў Раман, але, верагодна, адтуль яго выгнаў Глеб. Менш верагодную здагадку выказаў В. Янін, быццам Раман быў старэйшым сынам Усяслава Полацкага і яго наступнікам на стальцы[2]. Да гэтай думкі схіляецца і А. Рапаў, з тым толькі ўдакладненнем, што Раман мог страціць полацкі сталец у міжусобіцы і таму вымушаны быў жыць у выгнанні[3]. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Раман памёр у 1116 у Мураме, паводле Ніканаўскага летапісу — у Рязані ў 1114. Удава Рамана, вядома толькі як Раманава, прыняла пострыг, да яе ў манастыр прыйшла вучыцца, а пасля таксама пастрыглася, пляменніца мужа — Прадслава Святаславаўна.