wd wp Пошук:

Раман Усяславіч

Раман Усяславіч (1050-я — 1114/1116, Мурам або Разань) — князь з полацкіх Ізяславічаў.

Паводле Л. Аляксеева Раман быў маладзейшы за Давыда, Барыса і Глеба Усяславічаў[1]. Невядома які ўдзел меў Раман, але, верагодна, адтуль яго выгнаў Глеб. Менш верагодную здагадку выказаў В. Янін, быццам Раман быў старэйшым сынам Усяслава Полацкага і яго наступнікам на стальцы[2]. Да гэтай думкі схіляецца і А. Рапаў, з тым толькі ўдакладненнем, што Раман мог страціць полацкі сталец у міжусобіцы і таму вымушаны быў жыць у выгнанні[3]. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Раман памёр у 1116 у Мураме, паводле Ніканаўскага летапісу — у Рязані ў 1114. Удава Рамана, вядома толькі як Раманава, прыняла пострыг, да яе ў манастыр прыйшла вучыцца, а пасля таксама пастрыглася, пляменніца мужа — Прадслава Святаславаўна.


Зноскі

  1. Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., − 1975. С. 230—232
  2. Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение» игумена Даниила // Труды ОДРЛ — T. 16. — М.-Л.. — 1960. С. 122.
  3. Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 54-55
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Князі Полацкай зямлі