wd wp Пошук:

Раман Рагінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагінскі. Раман Рагінскі (польск.: Roman Rogiński) (29 лютага 1840 — (15 лютага 1915) адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

Біяграфія

У 1861 г. скончыў Варшаўскую рэальную гімназію. 3-за пагрозы арышту за ўдзел у маніфестацыях у Варшаве эмігрыраваў у Парыж. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. У 1862 г. вярнуўся ў Варшаву, прызначаны камісарам ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па Падляшскім ваяводстве. 23 студзеня 1863 г. зрабіў няўдалую спробу авалодаць Бялай. 7 лютага 1863 удзельнічаў у бітве пад Сямятычамі(польск.) бел., пасля рушыў у глыб Беларусі. 13 лютага 1863 г. заняў Пружаны, дзе захапіў зброю і амуніцыю, 2526 лютага 1863 г. разбіты каля в. Баркі. 3 сакавіка 1863 г. узяты ў палон у Тураве. Смяротны прыгавор ад 23 жніўня 1863 г. заменены на 20 гадоў катаргі, якую адбываў ва Усолле (Пермская губерня). У 1868 г. пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняудзінску (Забайкальская вобласць), Віціме, Іркуцку. У 1892 г. вярнуўся на радзіму. Аўтар успамінаў аб падзеях 1863——1864 гг.

Літаратура

  1. 1 2 Roman Rogiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ловічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе