wd wp Пошук:

Раман Пентка

Раман Пе́нтка (польск.: Roman Piętka; 7 лістапада 1937, в. Нова Астралэнка, Мазавецкае ваяводства, Польшча — 26 сакавіка 2011, Люблін, Польшча) — польскі і беларускі грэка-каталіцкі дзеяч.

Біяграфія

Паходзіць з польскай рымска-каталіцкай сям’і. Імя пры нараджэнні — Рышард. У 1953 годзе паступіў у навіцыят марыянаў у Скужцы, затым вучыўся ў Рыме, Русікуме. Жыў у кляштары ў Гетжвалдзе. Вывучаў філасофію і тэалогію. Пад уплывам беларускага святара Тамаша Падзявы зацікавіўся ўніяцтвам. У 1964 ва Улацлаваку пасвечаны на святара беларускім грэка-каталіцкім біскупам-марыянінам Чаславам Сіповічам. У 19651970 вывучаў класічную філалогію на Гуманістычным факультэце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

У 1966 атрымаў дазвол на служэнне ў візантыйскім абрадзе. Ад 1969 парах неаўніяцкае парафіі святога Мікіты ў Кастамлотах, адзінай на Падляшшы каталіцкай парафіі ўсходняга абраду, што ацалела пасля Другой сусветнай вайны. У 19821995 выкладчык грэчаскай і лацінскай моў у Духоўнай семінарыі марыянаў у Любліне і на Тэалагічным факультэце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. У 1998 узведзены ў сан архімандрыта, тады ж узнагароджаны медалём Ecclesiae Populoque servitium praestanti.

За час свайго душпастырства ў Кастамлотах стварыў Санктуарый Падляшскіх мучанікаў, адрамантаваў старую драўляную царкву, спрычыніўся да рэстаўрацыі старажытных абразоў (у т. л. абраз Св. Мікіты з 1631 года). Пры парафіі быў створаны Міжнародны экуменічны цэнтр Nicetianum. Ладзіў вялікія царкоўныя ўрачыстасці з нагоды 400-х угодкаў Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 і ўстанавіў памятны знак. Папулярызатар гісторыі Уніі, усходняга каталіцтва і духоўнасці хрысціянскага Усходу ў Польшчы, шмат выступаў у друку і на тэлевізіі. З гэтымі мэтамі ў 2007 ўпершыню падрыхтаваў і выдаў па-польску «Menologion» (Месяцаслоў) — грэка-каталіцкі каляндар літургічнага ўспаміну святых Усходняй Царквы.

У 1990-я прыяжджаў у Беларусь для душпастырскай апекі беларускіх католікаў візантыйскага абраду, у прыватнасці служыў для грэка-каталіцкай супольнасці ў Брэсце. На працягу многіх гадоў гасцінна прымаў у сваёй парафіі беларускіх грэка-каталіцкіх пілігрымаў і ўдзельнікаў летнікаў для моладзі. У яго парафіі праходзілі практыку многія семінарысты і маладыя святары БГКЦ.

Магіла каля царквы Святога Мікіты[pl] ў Кастамлотах

1 верасня 2007 адышоў на пенсію з пасады параха Кастамлоцкай парафіі. Жыў у Марыянскім доме навукі імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Любліне. Памёр 26 сакавіка 2011 у Цэнтры анкалогіі ў Любліне. Пахаваны каля царквы Святога Мікіты[pl] ў Кастамлотах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Любліне
Катэгорыя·Марыяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бяльскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта