wd wp Пошук:

Ральф-разбуральнік

«Ральф-разбуральнік» (англ.: Wreck-It Ralph) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2012 года. Пераможца прэміі «Эні» (2012) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт

Граміла Ральф вось ужо 30 гадоў жыве ў гульнявым аўтамаце, дзе павінен разбураць дом, які адбудоўваецца гульцом з дапамогай героя з чароўным малатком — Майстра Фелікса-малодшага. Настае момант, калі Ральф не можа цярпець гэты парадак: герою дастаюцца абсалютна ўсе ўшанаванні, а злыдзень па ролі павінен цярпець — калі не здзекі і зневажэнне, то маўклівае грэбаванне.

Даведаўшыся ў жыхароў дома, якія сабраліся на вечарынку з нагоды трыццацігоддзя гульні, спосаб, якім яны гатовы прызнаць яго заслугі, Ральф адпраўляецца на пошукі залатога медаля ў іншых гульнях. Ральфу шанцуе, і ён знаходзіць персанажа, які, у сваю чаргу, стаміўся гуляць ролю другараднага героя гульні Hero’s Duty.

Зноскі

  1. https://www.filmaffinity.com/en/film982317.html Праверана 8 красавіка 2016.
  2. http://www.nytimes.com/2012/11/02/movies/wreck-it-ralph-with-john-c-reilly-and-sarah-silverman.html?_r=0 Праверана 8 красавіка 2016.
  3. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt1772341/ Праверана 8 красавіка 2016.
  4. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-190157/ Праверана 8 красавіка 2016.
  5. 1 2 http://www.bcdb.com/bcdb/cartoon.cgi?film=130133 Праверана 8 красавіка 2016.
  6. http://www.imdb.com/title/tt1772341/fullcredits?ref_=tt_ov_wr#writers Праверана 10 сакавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мультфільмы 2012 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Генры Джэкман
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы ЗША