wd wp Пошук:

Ракітаўка

Ракі́таўка, Кветанка — рака ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 119 км². Пачынаецца за 2,3 км ад вёскі Гара (Чашніцкі раён) і ўпадае ў возера Сялява каля аграгарадка Калодніца (Крупскі раён). Рэчышча на працягу 13 км ад вытоку каналізаванае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

У басейне Ракітаўкі азёры Болюцкае, Квеціна. У Чашніцкім раёне ў басейне ракі нізіннае балота Абрубы-Чысцік[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 20.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Крупскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Лукомкі