wd wp Пошук:

Ракітанка

Ракіта́нка[1] (трансліт.: Rakitanka, руск.: Ракитанка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўднёвы захад ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі ОршаСураж.

Рэльеф раўнінны, на поўдні мяжуе з лесам. На поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракі Сарочынка (прыток Мяртвіцы). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Міхайлава, аграгарадок Забалацце і далей па шашы Мсціслаў—Магілёў.

Гісторыя

У 1897 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе дзейнічала школа граматы.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 годзе. У 1931 годзе арганізаваны калгас, які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 208 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1940 годзе да Ракітанкі далучана вёска Папоўшчына. У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У кастрычніку 1942 г. і верасні 1943 г. акупанты спалілі 60 двароў, загубілі 32 жыхары.

Пасля вайны адбудавана. Станам на 2016 год у складзе саўгаса «Забалацце».

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ракі́ценка, Ракі́та
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Ходасаўскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных